top of page
fon_7.jpg

Запрошаныя  спікеры

fon.jpg
Valer Bulhakau.JPG

Валер Булгакаў

Незалежны даследчык, галоўны рэдактар часопісу ARCHE. Кандытацкая дысертацыя «Праблема нацыянальнай свядомасці ў беларускай філасофскай культуры ХІХ — пачатку ХХ ст. (на матэрыялах літаратуры)» (Інстытут філасофіі імя Грыгорыя Скавароды НАН Украіны, абаронена ў 2005 г., кіраўнік д-р Аксана Забужко).

Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя нацыяналізму ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе; палітычная гісторыя незалежнай Беларусі; палітыка гісторыі і палітыка памяці пасля масавых пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Rasa Chepaitiene .jpeg

Раса Чэпайцене

Гісторык культуры, доктарка гуманітарных навук, супрацоўнік Інстытуту гісторыі Літвы, прафесар Віленскага ўніверсітэту, запрошаны прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту.

Аўтар выдадзенай сёлета кнігі «Постсавецкі транзіт: ад распаду СССР да вайны ва Украіне» (на літоўскай мове).

Vitaly_Chernetsky.jpg

Віталь Чарнецкі

Прафесар славянскіх і еўразійскіх даследаванняў Канзаскага ўніверсітэту. Доктар філасофіі (Ph.D.) у параўнальным літаратуразнаўстве, Універсітэт Пенсільваніі. Былы прэзідэнт Амерыканскай асацыяцыі ўкраінскіх даследаванняў. Першы віцэ-прэзідэнт Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі ЗША. Абраны прэзідэнт ASEEES.

Даследаванні прафесара Чарнецкага сканцэнтраваны на сучаснай культуры (літаратура, кіно, масавая культура) Украіны, Расіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, якую ён разглядае ў больш шырокім параўнальным/міжрэгіянальным і міждысцыплінарным кантэкстах. Даследуе таксама глабалізацыю і яе культурныя аспекты, постмадэрнізм/постмадэрнасць, мадэрнізм/мадэрнасць, посткаланіяльную тэорыю і пісьменства, пытанні ідэнтычнасці і супольнасці, культуры дыяспараў, нацыяналізм і этнічнасць, а таксама больш шырокія пытанні тэорыі літаратуры і культуры, даследаванняў культуры, фільмазнаўства, тэорыі фемінізму, гендарных даследаванняў і перакладазнаўства. Чарнецкі – аўтар кнігі «Mapping Postcommunist Cultures: Russia and Ukraine in the Context of Globalization» (MQUP, 2007; пераклад на ўкраінскую – 2013; кніга была ўганараваная прэміяй Амерыканскай асацыяцыі ўкраіназнаўства), з'яўляецца рэдактарам або сарэдактарам 5 кніг, аўтарам шматлікіх артыкулаў і аглядаў. 

Oksana_Dovgopolova.jpg

Аксана Даўгаполава

Доктарка філасофскіх навук, праф. філасофскага факультэту Адэскага нацыянальнага ўніверсітэту імя І.І.Мечнікава, куратарка платформы культуры памяці Past / Future / Art https://pastfutureart.org/en/

Сфера навуковых інтарэсаў: сацыяльнае прымірэнне ў кантэксце калектыўнай памяці, прадпрымальніцтва памяці, украінскія рэгіянальныя ўспаміны, гарадская міфалогія Адэсы, архітэктура інклюзіўнага гістарычнага наратыву ва Украіне, трансфармацыя мясцовай ідэнтычнасці Адэсы падчас поўнамаштабнага ўварвання Расіі.

Oksana-Dudko-may2022-lviv-photo-by-Odri-Stakhiv.jpeg

Аксана Дудко

Аксана Дудко — гісторык Еўропы XX-га стагоддзя з асаблівай увагай да праблем гвалту, гендару і гісторыі культуры Украіны, Усходняй Еўропы і Савецкага Саюзу.

У цяперашні час Аксана з'яўляецца дактаранткай ва ўніверсітэце Таронта. Яна атрымала ступень кандыдаткі гістарычных навук у Львоўскім нацыянальным універсітэце імя Івана Франко, Украіна. Аксана выкладала гісторыю Украіны, Савецкага Саюзу, гендару і гвалту, масавых забойстваў і генацыду ва ўніверсітэце Саскачэван, Йоркскім універсітэце, Львоўскім нацыянальным універсітэце імя Івана Франка і Украінскім каталіцкім універсітэце. Акрамя таго, больш за пятнаццаць гадоў Аксана курыруе тэатральныя і выставачныя праекты ў Еўропе. Яна з'яўляецца дырэктаркай-заснавальніцай і мастацкай куратаркай міжнародных тэатральных і драматычных фестываляў Драбіна і Drama.UA ва Украіне. Апошняя публікацыя Дудко — «Gate-crashing “European” and “Slavic” area studies: can Ukrainian studies transform the fields?”» (Canadian Slavonic Papers 2(65) 2023).

kazharski.jpg

Аляксей Кажарскі

Доктар філасофіі (Ph.D.), даследнік Карлавага ўніверсітэту.

У сферы навуковых інтарэсаў – Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Расія, рэгіяналізм, ідэнтычнасць у міжнародных адносінах, крытычныя падыходы да пытанняў бяспекі і тэрарызму. Аўтар дзвюх манаграфіяў “Eurasian Integration and the Russian World. Regionalism as an Identitary Enterprise” (CEUPress, 2019) і “Europe Thirty Years after the Fall of Communism. A Return to the Margin?” (Rowman&Littlefield 2022). 

Ягоныя акадэмічныя і палітычныя тэксты можна знайсці па адрасе: https://cuni.academia.edu/AliakseiKazharski.

Krapfl-photo.jpg

Джэймс Крапфл

Дацэнт Універсітэту Макгіла (PhD, Універсітэт Каліфорніі, Берклі)

Джэймс Крапфл – гісторык культуры. У цэнтры ягонай увагі – геаграфічна Цэнтральная і Усходняя Еўропа, тэматычна – антрапалогія рэвалюцыі. У кнізе «Revolution with a Human Face» (Рэвалюцыя з чалавечым тварам) 1989 г. прапанаваў тэарэтычны падыход, які дазваляе асэнсаваць праблему дэкаланізацыі, найперш дзякуючы супрацьпастаўленню федэратыўнага і імперскага прынцыпаў сацыяльнай арганізацыі не толькі на ўзроўні дзяржаваў, але і нізавых грамадскіх рухаў і свядомасці. Прафесар Крапфл – сыходзячы рэдактар Canadian Slavonic Papers / Revue canadienne des slavistes і адзін з новых сарэдактараў East European Politics & Societies and Cultures. Форум, які ён нядаўна рэдагаваў для CSP/RCS, «Падыходы да дэкаланізацыі», даступны ў Інтэрнэце да канца верасня. (https://www.tandfonline.com/journals/rcsp20/collections/approaches-to-decolonization).

Markova Alena00025.jpg

Алена Маркава

Доктарка Алена Маркава — дацэнт кафедры гістарычных навук Факультэту гуманітарных навук Карлавага ўніверсітэту (Чэхія).

У сферы яе навуковых інтарэсаў – сучасная гісторыя Усходняй Еўропы і постсацыялістычная трансфармацыя. Доктарка Маркава з'яўляецца намесніцай рэдактара «The Journal of Belarus Studies» (BRILL) і галоўнай даследчыцай у шматлікіх адукацыйных і даследчых праектах (4EU+ Alliance, GAČR, SVV CU і іншыя). Алена Маркава — экспертка Камітэту праграмы Horizon Europe (канфігурацыя «Культура, крэатыўнасць і інклюзіўнае грамадства») Дэпартаменту даследаванняў і інавацый Еўрапейскай камісіі. Рэгулярна публікуецца  ў чэшскіх і міжнародных СМІ. Яе апошняя публікацыя — «Шлях да савецкай нацыі. Палітыка беларусізацыі» (Paderborn: Brill Schöningh, 2021) і «Гісторыя Беларусі» (у суаўтарстве) (Prague: NLN, 2021).

Andrei_Vazyanau.jpeg

Андрэй Вазьянаў 

Выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня, Літва) і даследнік Менскай урбаністычнай платформы (Беларусь/Літва). 

PhD па сацыяльнай антрапалогіі ад Універсітэта Рэгенсбурга (2021 г., назва праекта  „Infrastructures in Trouble: Public Transit, Crisis, and Citizens at the Peripheries of Europe“). Яго досвед палявой працы ўключае гарадскую этнаграфію ў Данецкай вобласці Украіны (Марыупаль, Канстанцінаўка, Дружкоўка, Горлаўка), 2011-2013 гг.; Румыніі (Галац, Брэіла, Канстанца), 2015-2016; Беларусі (Мінск), 2017-2021. У 2022 і 2023 вазіў гуманітарныя пасылкі медыкам у Львоў і Кіеў. У дадзены час даследуе розныя аспекты штодзённасці падчас масавых рэпрэсій, факусуючыся на выпадку Беларусі.

bottom of page